А з Абсаломам выбралася з Ерузаліма дзвесце прызваных чалавек, што ішлі з чыстым сэрцам і зусім не ведалі справы.
2 ЛЕТАПІСАЎ 18:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Здарылася, аднак, што адзін з ваяроў выпадкова пусціў стралу і прабіў цара Ізраэля паміж засцежкамі кальчугі. Дык ён сказаў возніку свайму: «Павярні сваю руку і выведзі мяне з бою, бо я паранены». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адзін чалавек ненарокам нацягнуў лук і трапіў у валадара Ізраіля паміж поясам і панцырам. І той сказаў возьніку: «Павярні руку тваю і вывязі мяне з табару, бо я паранены». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам адзін чалавек выпадкова нацягнуў лук свой, і параніў цара Ізраільскага праз швы латаў. І сказаў ён калясьнічаму: павярні назад, і вязі мяне ад войска, бо я паранены. |
А з Абсаломам выбралася з Ерузаліма дзвесце прызваных чалавек, што ішлі з чыстым сэрцам і зусім не ведалі справы.
І ўскладніўся бой у той дзень; цар жа стаяў у калясніцы сваёй насупраць сірыйцаў да вечара і на захадзе сонца памёр.
Там, паранены лучнікамі, сказаў сваім паслугачам: «Выведзіце мяне з бою, бо я цяжка паранены».