калі народ гэты будзе хадзіць ускладаць ахвяры ў святыні Госпада ў Ерузаліме, то захоча таксама сэрца народа гэтага вярнуцца да гаспадара свайго, Рабаама, цара Юды, і яны заб’юць мяне і вернуцца да Рабаама, цара Юды».
2 ЛЕТАПІСАЎ 16:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А на трыццаць шосты год царавання Асы напаў Бааса, цар Ізраэля, на Юдэю; і мурам акружыў Раму, каб ніхто не мог вольна выйсці і ўвайсці з царства Асы. Біблія (пераклад А.Бокуна) У трыццаць шостым годзе валадараньня Асы пайшоў Бааша, валадар Ізраіля, супраць Юды, і пачаў будаваць Раму, каб не дазволіць выходзіць ад Асы, валадара Юды, ані прыходзіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На трыццаць шостым годзе валадараньня Асы пайшоў Вааса, цар Ізраільскі, на Юдэю і пачаў будаваць Раму; каб не дазволіць нікому ні сыходзіць ад Асы, цара Юдэйскага, ні прыходзіць да яго. |
калі народ гэты будзе хадзіць ускладаць ахвяры ў святыні Госпада ў Ерузаліме, то захоча таксама сэрца народа гэтага вярнуцца да гаспадара свайго, Рабаама, цара Юды, і яны заб’юць мяне і вернуцца да Рабаама, цара Юды».
У тыя часы не было супакою і таму, хто выходзіў, і таму, хто ўваходзіў, але вялікае хваляванне было ва ўсіх жыхарах земляў,
І сабраў увесь народ Юдэі і Бэньяміна, і з імі чужынцаў з Эфраіма, і з Манасы, і з Сімяона; вельмі многія бо да яго ўцяклі з Ізраэля, бачачы, што Госпад, Бог яго, з ім.
Дык узяў тады Аса срэбра і золата са скарбаў дома Госпадавага і з палаца царскага ды паслаў Бэнададу, цару Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
Слова, якое было Ярэміі ад Госпада па вызваленні яго з Рамы Набузарданам, кіраўніком целаахоўнікаў, калі ён вызваў яго, скаванага ланцугамі сярод усіх тых, што выходзілі з Ерузаліма і Юды ды мелі быць выведзеныя ў Бабілон.
А яма ж, у якую кідаў Ізмаэль усе трупы людзей, якіх забіў, была тою вялікаю ямаю, якую зрабіў цар Аса супраць Баасы, цара Ізраэльскага; вось яе Ізмаэль, сын Натаніі, запоўніў забітымі.