2 КАРЫНФЯНАЎ 10:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто такі, хай ведае, што, якія мы непрысутныя, здалёк і ў слове лістоў, такія і прысутныя, ва ўчынках. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтакі няхай улічыць, што, якія мы ў слове ў пасланьнях, адсутныя, гэткія і на справе, прысутныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык няхай ведаюць, што, якія мы на словах у пасланьнях завочна, такія і ў дзеі асабіста. |
Бо мы не маем адвагі ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе самімі сабой, раўняючы сябе з сабой, і неразумныя.
Бо баюся, каб часам, прыйшоўшы да вас, знайсці вас не такімі, якімі хачу вас знайсці, ды каб і вы не знайшлі мяне такім, якога вы не хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, ачарненняў, абмовы, пыхлівасці, звадкі,
Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.