1 ЦАРСТВАЎ 25:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, калі Давід пачуў у пустыні, што Набал стрыжэ статак свой, Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Давід у пустыні, што Наваль стрыжэ авечак сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў Давід у пустыні, што Навал стрыжэ авечкі свае. |
А сталася праз два гады па гэтых падзеях, што стрыглі авечак Абсалома ў Баал-Асоры, недалёка ад Эфраіма; і запрасіў Абсалом усіх сыноў цара.
Імя таго чалавека было Набал, і імя жонкі яго — Абігайль. І жанчына тая была найразважнейшая і прыгожая; а муж яе быў жорсткі і з ліхім норавам, з роду Калеба.
паслаў ён дзесяць юнакоў і сказаў ім: «Ідзіце ў Кармэль і зайдзіце да Набала, і прывітайце яго ад майго імя з супакоем,