І прынеслі яны галаву Ісбаала Давіду ў Геброн і сказалі цару: «Вось галава Ісбаала, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на жыццё тваё, і даў Госпад сёння гаспадару нашаму, цару, адпомсціць Саўлу і нашчадкам яго».
1 ЦАРСТВАЎ 23:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даведаўся Давід, што Саўл вырушыў, каб цікаваць на яго жыццё, а Давід быў у пустыні Зіф у Харэсе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў Давід, што Саўл вырушыў і шукае душу ягоную, а ён быў у пустыні Зіф у Харэшы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І бачыў Давід, што Саўл выйшаў шукаць душы ягонай; а Давід быў у пустыні Зіф у лесе. |
І прынеслі яны галаву Ісбаала Давіду ў Геброн і сказалі цару: «Вось галава Ісбаала, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на жыццё тваё, і даў Госпад сёння гаспадару нашаму, цару, адпомсціць Саўлу і нашчадкам яго».
Не варты быў іх свет, а блукалі [яны] па пустынях, па гарах, у пячорах і шчылінах зямлі.
А Давід прабываў у пустыні ў самых недасягальных месцах, і затрымаўся на гары, у пустыні Зіф, і Саўл шукаў яго ўвесь час, але Бог не выдаў Давіда ў рукі яго.
І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэс; і ўмацаваў рукі яго ў Богу,
І сказалі яму ваяры, якія былі з Давідам: «Вось, мы тут, у Юдэі, жывём у страху; як жа пойдзем у Кэйлу на войскі філістынскія?»
І размясціўся лагерам Саўл на ўзгор’і Гахіла, што знаходзілася на дарозе на супрацьлеглым баку пустыні. А Давід знаходзіўся ў пустыні; і, убачыўшы, што выйшаў Саўл за ім у пустыню,