І Есбібэноб, які быў з нашчадкаў Рэфы, — жалеза дзіды якога важыла трыста сікляў і падперазаны ён быў новым мечам, — хацеў забіць Давіда.
1 ЦАРСТВАЎ 17:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А дрэўка дзіды яго было як навой ткацкі, а вастрыё дзіды яго важыла шэсцьсот сікляў жалеза; і перад ім ішоў яго збраяносец. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тронак дзіды ягонай быў як навой ткацкі, а вострыва дзіды ягонай важыла шэсьцьсот сыкляў жалеза. Перад ім ішоў [збраяносец], несучы шчыт. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дзяржак дзіды ягонай, як навой у кроснах; а сама дзіда ягоная - шэсьцьсот сікляў жалеза, і перад ім ішоў збраяносец. |
І Есбібэноб, які быў з нашчадкаў Рэфы, — жалеза дзіды якога важыла трыста сікляў і падперазаны ён быў новым мечам, — хацеў забіць Давіда.
І яшчэ была вайна супраць філістынцаў у Гобе, у якой Эльханан, сын Яіра з Бэтлехэма, забіў брата Галіята з Гета, у якога цаўё дзіды было быццам навой ткацкі.
І ён забіў егіпцяніна, які быў ростам пяць локцяў і трымаў у руцэ дзіду, як навой кроснавы; падышоў ён да яго з палкай і схапіў дзіду, якую ён трымаў рукой, і забіў яго яго ўласнай дзідай.
Таксама пачалася другая вайна з філістынцамі, у якой Эльханан, сын Яіра, забіў Лахмі, брата Галіята Гетыта, цаўё дзіды якога было, як навой ткацкі.