вось і цяпер ён хаваецца ў якой-небудзь пячоры або ў якім іншым месцы. І, калі хто загіне пры першым нападзе на іх, напэўна, пачуюць і скажуць: “Стаўся вялікі ўдар народу, які стаіць за Абсалома”.
1 ЦАРСТВАЎ 14:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І быў гэта першы ўдар, калі Ёнатан і збраяносец яго забілі каля дваццаці чалавек амаль на палове палетка, які пара валоў за дзень узарэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была гэта першая параза, калі Ёнатан і збраяносец ягоны забілі каля дваццаці чалавек на палове палетка, які [пара валоў] за дзень заарэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загінула ў гэтым першым пабоішчы ад Ёнатана і збраяносца ягонага каля дваццаці чалавек, на палавіне поля, ураблянага параю валоў за дзень. |
вось і цяпер ён хаваецца ў якой-небудзь пячоры або ў якім іншым месцы. І, калі хто загіне пры першым нападзе на іх, напэўна, пачуюць і скажуць: “Стаўся вялікі ўдар народу, які стаіць за Абсалома”.
Тады, знайшоўшы яшчэ свежую асліную сківіцу, ён, схапіўшы яе, знішчыў ёю тысячу чалавек.
Ён хутка паклікаў свайго збраяносца і сказаў яму: «Дастань меч свой і забі мяне, каб часам не сказалі, што я забіты жанчынаю». Ён ударыў яго мечам. І, калі ён памёр,
А ўзлазіў Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, і збраяносец яго — за ім; падалі філістынцы перад Ёнатанам, і збраяносец яго забіваў іх, ідучы за ім.
Тады ахапіў страх лагер у палях; але і ўвесь народ варты іх, і тыя, хто ішоў, каб рабаваць, аслупянелі; і задрыжэла зямля, і страх быў учынены Богам.