1 ЦАРСТВАЎ 13:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Варта ж філістынская пайшла да перахода каля Міхмаса. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшла варта Філістынская да пераходу каля Міхмашу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў перадавы атрад Філістымскі да пераправы Міхмаскай. |
І філістынцы сабраліся, каб ваяваць супраць Ізраэля: тры тысячы калясніц і тры тысячы коннікаў ды астатняга народу мноства, як пяску на беразе мора. І, выйшаўшы, сталі яны лагерам у Міхмасе на ўсход ад Бэт-Авэна.
Аднаго дня сын Саўла Ёнатан сказаў свайму паслугачу: «Хадзем, падыдзем да варты філістынцаў, якая там, насупраць». А бацьку свайму не сказаў аб гэтым.