Таксама паслаў Гірам, цар Тыра, веснікаў да Давіда, і дрэвы кедравыя, і цесляў, і мастакоў па камені, і яны пабудавалі дом Давіду.
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама дрэва кедравага безлік навезлі сідонцы і тырцы Давіду. Біблія (пераклад А.Бокуна) і дрэва кедровага бяз ліку, бо Сідонцы і Тырыяне прывезьлі для Давіда шмат дрэва кедровага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кедровых дрэў бязь ліку, бо Міданяне і Тыране даставілі Давіду мноства кедровых дрэў. |
Таксама паслаў Гірам, цар Тыра, веснікаў да Давіда, і дрэвы кедравыя, і цесляў, і мастакоў па камені, і яны пабудавалі дом Давіду.
Таксама паслаў Саламон пасланцоў да Гірама, цара Тыра, сказаць: «Як ставіўся ты да Давіда, бацькі майго, і паслаў яму дрэў кедравых, каб ён пабудаваў сабе дом для пражывання ў ім,
А грошы далі каменябойцам і майстрам, таксама ежу, і пітво, і аліўкавы алей сідонцам і тырцам, каб яны даставілі дрэва кедравае з Лібана да Ёпэ з дазволу Кіра, цара персаў.
Раскінуліся яны, як даліны, як сады, што арошаны рэкамі, як дрэвы алоэ, якія Госпад пасадзіў, як кедры паблізу водаў.