І скончыў ён усю работу, якую выконваў Саламон у святыні Госпада, і прынёс Саламон пасвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, і золата, і посуд, і памясціў іх у скарбоўнях святыні Госпадавай.
1 ЛЕТАПІСАЎ 18:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і ўвесь залаты посуд, і срэбраны, і медны прысвяціў цар Давід Госпаду разам з срэбрам і золатам, якое набраў ад усіх народаў, як з Ідумеі і Мааба, і ад сыноў Амона, так і ад філістынцаў і Амалека. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама гэтае начыньне пасьвяціў валадар Давід для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое ён узяў у-ва ўсіх народаў, у Эдома, у Маава, у сыноў Амона, у Філістынцаў і Амалека. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прысьвяціў іх цар Давід Госпаду разам з срэбрам і золатам, якое ён узяў ад усіх народаў: ад Ідумэянаў, Маавіцянаў, Аманіцянаў, Філістымлянаў і ад Амалікіцянаў. |
І скончыў ён усю работу, якую выконваў Саламон у святыні Госпада, і прынёс Саламон пасвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, і золата, і посуд, і памясціў іх у скарбоўнях святыні Госпадавай.
Тады Ёас, цар Юдэі, сабраў усе святыя рэчы, якія ахвяравалі цары Юдэі Язафат, і Ярам, і Ахазія, бацькі яго, і што сам ахвяраваў, і ўсё золата, якое можна было знайсці ў скарбніцах святыні Госпада і ў царскім палацы, і паслаў Газаэлю, цару Сірыі, — і ён адступіў ад Ерузаліма.
паслаў сына свайго Адарама да цара Давіда прывітаць яго і падзякаваць яму за тое, што ён ваяваў з Ададэзэрам і пабіў яго; бо Той быў праціўнікам Ададэзэра.
Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.
Хто я, хто народ мой, каб маглі мы Табе ўсё гэта скласці ў ахвяру? Тваё ўсё гэта і тое, што з рукі Тваёй мы атрымалі, аддалі Табе.
І так закончана была ўся праца, якую зрабіў Саламон у доме Госпада. Тады ўнёс Саламон усё, што прыракаў Давід, бацька яго: срэбра і золата, дый увесь посуд памясціў у скарбоўнях дома Божага.
“Вылучыце ў сябе дары для Госпада”. Кожны добраахвотна і са шчыраю душою хай зложыць гэта для Госпада: золата, і срэбра, і медзь,
Устань і малаці, дачка Сіёна! Бо рог твой зраблю з жалеза, і капыты твае зраблю з медзі, і скрышыш ты многія народы, і прысвяціш Госпаду набыткі іх, і багацці іх Госпаду ўсяе зямлі аддасі.
Такім чынам, увесь народ падняў крык і затрубіў у трубы, як толькі ў вушах народа зашумеў голас і гук труб; і муры разваліліся на месцы; і народ увайшоў у горад, кожны праз тое месца, што было насупраць яго, і занялі горад.
А Рахаб распусніцу, і сям’ю бацькі яе пакінуў Ешуа жыць, і ўсё, што яна мела, не кранулі; і абжылася яна ў Ізраэлі па сённяшні дзень, таму што схавала выведчыкаў, якіх паслаў Ешуа для выведвання Ерыхона.
Тады запытаў у яго Давід: «Чый ты і адкуль?» Ён сказаў яму: «Я малады егіпцянін, нявольнік амалекца, але кінуў мяне гаспадар мой, бо я захварэў тры дні таму.
І ўзяў Давід усе статкі і табуны, і гналі гэтую маёмасць перад ім, і крычалі: «Вось здабыча Давіда!»