І не хацеў Давід везці каўчэг Госпада да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэдэдома з Гета.
1 ЛЕТАПІСАЎ 15:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і з імі братоў іх другой ступені: Захарыю, і Бані, і Язіэля, і Сэмірамота, і Ягіэля, і Ані, Эліяба, і Банаю, Маасію і Матацію, і Эліфала, і Мацэнію, і Абэдэдома, і Егіэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) і з імі братоў іхніх другога шэрагу: Захарыю, Бэна, Яазіэля, Шэмірамота, Ехіэля, Уні, Эліява, Бэнаю, Маасэю, Матытыю, Элефэлегу, Мікнэю, Абэд-Эдома, Еіэля, прыдзьвернікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зь імі братоў іхніх другарадных: Захара, Бэна, Яазііла, Шэмірамота, Ехііла, Унія, Эліява, Ванэю, Маасэя, Мататыю, Эліфлэуя, Мікнэя і Авэд-Эдома і Еэла, брамнікаў. |
І не хацеў Давід везці каўчэг Госпада да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэдэдома з Гета.
І калі прыйшлі яны, то паклікалі вартаўнікоў горада і расказалі ім, так кажучы: «Пайшлі мы ў лагер сірыйскі і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней, і аслоў прывязаных, і палаткі, як былі».
Дык застаўся каўчэг Божы ў доме Абэдэдома на тры месяцы; і дабраславіў Госпад дом яго ды ўсё, што ён меў.
Дык паставілі левіты прыдзвернымі: Гемана, сына Ёэля, і братоў яго, Асафа, сына Барахіі, а з сыноў Мэрары братоў яго: Этана, сына Касаі,
Захарыя ж і Азіэль, і Сэмірамот, і Ягіэль, і Ані, і Эліяб, і Маасія, і Баная гралі на цытрах высокім тонам «дзяўчыны».
Затым Матація, і Эліфал, і Мацэнія, і Абэдэдом, і Егіэль, і Азазія гралі на цытрах, дамінавалі ў актаве;
Потым Абэдэдома з шасцюдзесяццю васьмю яго братамі, і Абэдэдома, сына Ідытуна, ды Госу паставіў прыдзвернымі.
Сыны ж Абэдэдома: Сямэя — першародны, Ёзабад — другі, Ёах — трэці, Сахар — чацвёрты, Натанаэль — пяты,
усе яны былі з сыноў Абэдэдома, яны і сыны іх ды браты іх — наймужнейшыя ў службе — шэсцьдзесят два — ад Абэдэдома.