1 ЛЕТАПІСАЎ 12:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прабывалі там з Давідам тры дні, елі і пілі, бо браты іх прыгатавалі ім ежу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны былі ў Давіда там тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі для іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім; |
А потым забіў на гары жывёлін на ахвяру і запрасіў сваіх братоў, каб паелі хлеба. А калі паелі, ляглі спаць на гары.
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
І адказалі ўсе юдэі людзям Ізраэля: «Бо цар нам бліжэйшы. Чаму гневаецеся на нас з гэтае прычыны? Ці мы з’елі што ў цара? Ці, можа, даў ён нам дары?»
І раздаў ён усяму мноству Ізраэля, кожнаму асобна, як мужчыне, так і жанчыне, па бохану хлеба, і па ляпёшцы фінікаў, і фігі. І ўсе людзі разышліся, кожны ў свой дом.
Гэта кіраўнікі адважных ваяроў Давіда, якія дапамаглі яму, каб ён стаў царом над усім Ізраэлем па слове Госпада, якое Ён сказаў Ізраэлю;
Усе гэтыя ваяры, падрыхтаваныя да бою, са шчырым сэрцам прыбылі ў Геброн, каб Давіда паставіць царом над усім Ізраэлем; але і ўсе іншыя з Ізраэля аднадушна хацелі, каб Давід быў царом.
А таксама тыя, хто каля іх быў, аж да Ісахара і Забулона, і Нэфталі — прывозілі ім хлеб на аслах, і на вярблюдах, і на мулах, і на валах: мучную ежу, фігі, разынкі, віно, аліўкавы алей, жывёлу і авечак, дзеля ўсякага дастатку, бо была радасць у Ізраэлі.