Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 12:39 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

39 І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

39 І яны былі ў Давіда там тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі для іх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

39 І прабывалі там з Давідам тры дні, елі і пілі, бо браты іх прыгатавалі ім ежу.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 12:39
8 Крыжаваныя спасылкі  

І адказвалі ўсе мужы Юдавыя Ізраільцянам: таму, што цар блізкі нам; і за што вам злавацца на гэта? хіба мы што-небудзь зьелі ў цара, альбо атрымалі ад яго дарункі?


і раздаў усяму народу, усяму мноству Ізраільцянаў, як мужчынам, так і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку смажанага мяса і па адной ляпёшцы кожнаму. І пайшоў увесь народ кожны ў дом свой.


І закалоў Якаў ахвяру на гары і паклікаў родзічаў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб і начавалі на гары.


Ён зладзіў ім гасьціну, і яны елі і пілі.


Усе гэтыя воіны, у страі, ад шчырага сэрца прыйшлі ў Хэўрон уцараваць Давіда над усім Ізраілем. Ды і ўсе іншыя Ізраільцяне былі аднадушныя, каб паставіць царом Давіда.


ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.


Не адыдзе скіпетр ад Юды і заканадаўца ад сьцёгнаў ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымірэнец, і Яму пакорлівасьць народаў.


Вось галоўныя мацакі ў Давіда, якія многа супрацоўнічалі зь ім у царстве ягоным, разам з усім Ізраілем, каб паставіць яго царом, па слове Гасподнім, над Ізраілем,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы