ЯНА 9:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зноў сказалі яму: «Што Ён зрабіў табе? Якім спосабам адкрыў твае вочы?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык ізноў сказалі яму: «Што Ён зрабіў табе? Як Ён адчыніў твае вочы?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зноў спыталіся ў яго: што зрабіў Ён з табою? як адамкнуў твае вочы? |
І запыталі яны Баруха, кажучы: «Скажы нам, як напісаў ты ўсе гэтыя словы з вуснаў яго?»
А кніжнікі і фарысеі сачылі за Ім, ці будзе ў шабат аздараўляць, каб знайсці прычыну абвінаваціць Яго.
Дык ізноў пыталіся ў яго фарысеі, якім чынам ён стаў бачыць. А ён сказаў ім: «Мешаніну паклаў Ён на вочы мае, я абмыўся і бачу».
Але ён адказаў: «Ці Ён грэшнік, не ведаю, але толькі ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу».
Ён адказаў ім: «Я ўжо сказаў вам, і вы не чулі; што яшчэ вы хочаце пачуць? Ці і вы хочаце быць Яго вучнямі?»