І сказаў ёй цар: «Што хочаш, царыца Эстэр? Якая твая просьба? Хоць палову царства прасі — будзе дадзена табе».
ЭСТЭР 9:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён сказаў царыцы: «У горадзе Сузах забіта і знішчана юдэямі пяцьсот мужчын і дзесяць сыноў Амана. Колькіх, як думаеш, аддалі на смерць яны ва ўсіх правінцыях? Чаго больш дамагаешся ды чаго хочаш, каб загадаў я зрабіць?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар валадарцы Эстэр: «У Шушане сталіцы забілі Юдэі і выгубілі пяцьсот чалавек і дзесяцёх сыноў Амана. А ў пазасталых акругах валадарскіх што яны зрабілі? Якое жаданьне тваё? І яно будзе дадзена табе. І якая яшчэ просьба твая? І так станецца». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар царыцы Эстэры: у Сузах, горадзе сталічным, усьмерцілі Юдэі і загубілі пяцьсот чалавек і дзесяцёх сыноў Амана; што ж зрабілі яны ў астатніх вобласьцях цара? Якое жаданьне тваё? і яно будзе задаволена. І якая яшчэ просьба твая? яна будзе споўнена. |
І сказаў ёй цар: «Што хочаш, царыца Эстэр? Якая твая просьба? Хоць палову царства прасі — будзе дадзена табе».
І калі выпіў цар віна, сказаў ёй: «Чаго просіш, каб даць табе, і чаго патрабуеш? Хоць палову царства майго папросіш — атрымаеш».
І ў другі дзень па выпіцці віна таксама цар спытаўся ў яе: «Што за просьба твая, Эстэр? І будзе табе дадзена, што просіш. Хоць палову царства майго папросіш — выпрасіш».
Такім чынам, калі юдэі, якія былі ў Сузах, сабраліся ў дзень чатырнаццаты месяца Адар, яны забілі ў Сузах трыста мужчын, але на іх маёмасць рукі не працягнулі.
Трыбун узяў яго за руку і, адышоўшы з ім на бок, запытаўся: «Што маеш мне сказаць?»