Мардахэй хадзіў штодзень каля панадворку дома, у якім пражывалі выбраныя дзяўчаты, рупячыся пра здароўе Эстэр ды жадаючы ведаць, што з ёй адбываецца.
ЭСТЭР 2:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) тады толькі дзяўчаты ішлі да цара; і ўсё, чаго пажадалі, атрымлівалі яны, каб узяць з сабой з жаночай паловы ў дом цара. Біблія (пераклад А.Бокуна) І тады дзяўчына ўваходзіла да валадара, і ўсё, што яна казала, давалі ёй, калі яна ішла з дому жанчынаў у дом валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады дзяўчына выходзіла да цара. Чаго б яна ні патрабавала, ёй давалі ўсё на выхад з жаночага дома ў дом цара |
Мардахэй хадзіў штодзень каля панадворку дома, у якім пражывалі выбраныя дзяўчаты, рупячыся пра здароўе Эстэр ды жадаючы ведаць, што з ёй адбываецца.
А калі прыходзіла пара на кожную па парадку дзяўчыну, каб пайсці ёй да цара, выканаўшы ўсё, што тычыцца жаночага прыбірання, па дванаццаці месяцах, — бо было так, што націраліся яны міравым алеем шэсць месяцаў ды другія шэсць месяцаў карысталіся жаночымі зёлкамі ды духмянасцямі, —
І якая вечарам ішла, тая раніцай зноў прыводзілася ў пакой дома жанчын пад апеку Сасагазі, еўнуха, які кіраваў наложніцамі. І не прыходзіла яна больш да цара, хіба што цар пажадаў бы і пазваў бы яе па імі прыйсці.