Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭЗДРЫ 5:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і сказаў яму: “Вазьмі гэты посуд і ідзі, і дастаў яго ў святыню, што ў Ерузаліме, і дом Божы мае быць пабудаваны на сваім месцы”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і сказаў яму: "Вазьмі гэтае начыньне і ідзі, занясі яго ў сьвятыню, якая ў Ерусаліме, і няхай Дом Божы будзе адбудаваны на месцы сваім".

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказаў яму: вазьмі гэты посуд, ідзі і занясі яго ў храм Ерусалімскі, і хай дом Божы будуецца на сваім месцы.

Глядзіце раздзел



ЭЗДРЫ 5:15
5 Крыжаваныя спасылкі  

«Вось што кажа Кір: “Усе царствы зямлі даў мне Госпад, Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць дом Яму ў Ерузаліме, што ў Юдэі.


А паставілі ахвярнік на яго падножжах, бо адчувалі пагрозу ад суседніх народаў, і на ім складалі цэласпаленні Госпаду зранку і ўвечары.


Бо і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў з святыні, што была ў Ерузаліме, і перавёз яго ў храм Бабілонскі, цар Кір вынес з храма ў Бабілоне; і аддадзены ён быў аднаму чалавеку на імя Сасабасар, якога ён і паставіў кіраўніком,


Такім чынам, Сасабасар той прыбыў і заклаў падмуркі святыні Божай у Ерузаліме; і ад таго часу аж да цяпер будуецца ён, і яшчэ не закончаны”.


У першы год цара Кіра цар Кір вырашыў пра дом Божы, што ў Ерузаліме: хай будзе адбудаваны дом, дзе будуць складаць крывавыя ахвяры і цэласпаленні; вышыня яго — шэсцьдзесят локцяў, і шырыня яго — шэсцьдзесят локцяў,