І станецца: у той дзень затрубяць у вялікую трубу, і тады прыбудуць якія былі загублены ў зямлі Асірыі і якія былі рассыпаны па зямлі Егіпта і будуць славіць Госпада на святой гары ў Ерузаліме.
СУДЗЬДЗЯЎ 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзялі яны згодна сваёй колькасці ежу і трубы, а ўсяму астатняму мноству загадаў ён вярнуцца ў свае палаткі, а тых трыста чалавек затрымаў пры сабе. Лагер жа мадыянцаў быў пад ім у даліне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў народ ежу ў руку сваю і трубы. І ўсім іншым загадаў [Гідэон] вярнуцца ў намёты свае, а тых трыста чалавек затрымаў пры сабе. Табар жа Мадыянцаў быў пад ім у лагчыне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзялі яны запас ежы ў народа сабе і трубы іхнія, і адпусьціў Гедэон усіх Ізраільцянаў па намётах і затрымаў у сябе трыста чалавек; а табар Мадыямскі быў у яго ўнізе ў даліне. |
І станецца: у той дзень затрубяць у вялікую трубу, і тады прыбудуць якія былі загублены ў зямлі Асірыі і якія былі рассыпаны па зямлі Егіпта і будуць славіць Госпада на святой гары ў Ерузаліме.
«Скажы сынам Ізраэля: “У першы дзень сёмага месяца будзе вам адпачынак, напамін, і будзе ў вас святы сход пры гуку труб.
І затрубіш у трубу ў сёмы месяц, у дзесяты дзень месяца, у дзень ачышчэння зайграеш на трубе на ўсёй зямлі вашай.
Калі будзеце ісці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які змагаецца супраць вас, працягла трубіце ў трубы; і гэта будзе ўспамін аб вас перад Госпадам, Богам вашым, каб пазбеглі вы рук ворагаў вашых.
адразу, у імгненне вока, на гук апошняй трубы; бо затрубіць, і паўстануць памерлыя незнішчальнымі, і мы будзем пераменены.
І забілі яны ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны аж да жанчыны, ад дзіцяці аж да старога; таксама валоў, і авечак, і аслоў забілі мечам.
І калі труба загучыць больш працягла і зашуміць у вашых вушах, хай увесь народ закрычыць найвялікшым крыкам, і муры горада разваляцца дашчэнту; і народ увойдзе, кожны проста перад сабою».
І зараз жа затрубіў у трубу на гары Эфраім; і сыны Ізраэля сышлі з ім з гары, і ён ішоў на чале.
Такім чынам, усе мадыянцы, Амалек і ўсходнія народы, сабраліся разам і пераправіліся праз Ярдан, і сталі лагерам у даліне Езрагэль.
І кажа Госпад Гедэону: «Трыма сотнямі людзей, якія пілі ваду, Я вызвалю вас і аддам мадыянцаў у руку тваю; а ўсё астатняе мноства хай вернецца ў свае дамы».
Той жа ноччу Госпад сказаў яму: «Устань і ідзі ў лагер, бо Я аддаю яго ў твае рукі.