Ілля сказаў ёй: «Не перажывай, але пайдзі і зрабі, як ты казала; толькі перш спячы для мяне ў прысаку булачку з гэтае мукі і прынясі мне; а сабе і свайму сыну потым зробіш.
СУДЗЬДЗЯЎ 7:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ён павёў народ да вады, сказаў Госпад Гедэону: «Хто языком будзе хлябтаць ваду, як звычайна сабакі хлебчуць, тых пастаў асобна; а хто ўкленчыўшы будзе піць ваду, таго пастаў на другі бок». Біблія (пераклад А.Бокуна) І зыйшоў народ да вады, і сказаў ГОСПАД Гідэону: «Хто языком сваім будзе хлёбаць ваду, як сабакі хлёбаюць, тых пастаў асобна, а тых, якія ўкленчыўшы на калені свае будуць піць ваду, [асобна]». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён прывёў народ да вады. І сказаў Гасподзь Гедэону: хто будзе хлябтаць ваду языком сваім, як хлебча сабака, таго станаві асобна, а таксама і тых усіх, якія будуць станавіцца на калені свае і піць. |
Ілля сказаў ёй: «Не перажывай, але пайдзі і зрабі, як ты казала; толькі перш спячы для мяне ў прысаку булачку з гэтае мукі і прынясі мне; а сабе і свайму сыну потым зробіш.
І сказаў зноў Госпад Гедэону: «Яшчэ лішне народу; завядзі яго да вады, і там Я яго выпрабую; і аб кім табе скажу, каб ішоў з табою, той няхай пойдзе, а каму ісці забараню, той няхай вернецца».
Такім чынам, тых, якія пілі ваду, падносячы яе да вуснаў рукой, было трыста чалавек; а ўсё астатняе мноства піло ўкленчыўшы.