Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 7:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі туды прыйшоў Гедэон, хтосьці расказваў сон суразмоўніку свайму і гаварыў: «Я, вось, бачыў сон, і здавалася мне, што ячны хлеб, спечаны ў прыску, прыкаціўся і спусціўся да лагера мадыянцаў, і, калі дакаціўся да палаткі, ударыў яе, і перавярнуў яе, і цалкам зраўняў з зямлёю».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыйшоў [туды] Гідэон, і вось, чалавек расказваў сон бліжняму свайму і казаў: «Я меў сон. І вось, бохан хлеба ячменнага прыкаціўся да табару Мадыянцаў, і калі дакаціўся да намёту, ударыў у яго і перавярнуў яго, і намёт разваліўся».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Гедэон прыйшоў. І вось, адзін расказвае сон другому і кажа: сьнілася мне, быццам круглы ячменны хлеб каціўся па табары Мадыямскім і, прыкаціўшыся да намёта, ударыўся ў яго так, што ён упаў, перавярнуў яго, і намёт распаўся.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 7:13
10 Крыжаваныя спасылкі  

але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і кволае свету, каб пасароміць магутных,


І сыны Ізраэля клікалі Госпада, Які даў ім збаўцу Эгуда, сына Гэра, з пакалення Бэньяміна, які замест правай карыстаўся левай рукой. Сыны Ізраэля паслалі праз яго дары Эглону, цару Мааба.


Па ім быў Самгар, сын Аната, які пабіў філістынцаў шэсцьсот чалавек кіем для быкоў, і сам ён таксама ўратаваў Ізраэль.


Тады Ягэль, жонка Хабэра, узяла калок ад палаткі, узяўшы разам молат; і ўвайшла таемна і ціха да яго, і ўсклала на скронь галавы яго калок, і, ударыўшы яго молатам, убіла калок у галаву аж да зямлі; а ён аслабеў і памёр, злучыўшы сон са смерцю.


Яна сказала яму: «Хаця я пайду з табою, але на гэтай дарозе ты не здабудзеш славы, бо ў рукі жанчыны аддасць Госпад Сісару». Дык прыгатавалася Дэбора і разам з Баракам вырушыла ў Кадэс.


Гедэон у адказ сказаў: «Скажы, гаспадар мой, якім чынам вызвалю я Ізраэль? Вось, род мой — найбяднейшы ў пакаленні Манасы, а я апошні ў сям’і бацькі майго».


А мадыянцы, і Амалек, і ўсе ўсходнія народы размясціліся ў даліне, шматлікія, як саранча. Таксама вярблюдаў было без ліку, як пяску, што ляжыць на берагах мора.


І адказаў той, каму расказваў: «Гэта не што іншае, як меч Гедэона, сына Ёаса, ізраэльца; аддаў Бог у рукі яго мадыянцаў і ўвесь лагер іх».


А Зэбах і Салмана адпачывалі ў Каркары з усім сваім войскам, каля пятнаццаці тысяч ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў усходніх народаў, а тых, што загінулі, было сто дваццаць тысяч чалавек, што валодалі мечам.