І ў той дзень налічана было з гарадоў Бэньяміна тых, хто выняў меч, дваццаць шэсць тысяч, апрача жыхароў Габы, якіх было налічана семсот наймужнейшых ваяроў.
СУДЗЬДЗЯЎ 20:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І здарылася так, што ўсіх бэньямінцаў палегла ў той дзень у розных месцах дваццаць пяць тысяч ваяроў, што былі цалкам падрыхтаваны да бою. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсіх Бэн’ямінцаў палегла ў той дзень дваццаць пяць тысячаў мужчынаў, узброеных мячом, усе ваяры мужныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ўсіх сыноў Веньямінавых, якія загінулі ў той дзень, было дваццаць пяць тысяч чалавек, што агалілі меч, і ўсе яны былі мужчыны дужыя. |
І ў той дзень налічана было з гарадоў Бэньяміна тых, хто выняў меч, дваццаць шэсць тысяч, апрача жыхароў Габы, якіх было налічана семсот наймужнейшых ваяроў.
І пабіў іх Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля, і забілі іх у той дзень дваццаць пяць тысяч сто чалавек, усіх ваяроў і тых, хто выняў меч.
Хто застаўся, той уцёк у пустыню і накіраваўся да скалы пад назваю Рэмон. І, паколькі яны ўсё больш разбрыдаліся, яны іх пераследавалі і забілі на дарогах пяць тысяч чалавек. І калі яны настойліва пераследавалі іх да Гадаама, яны забілі таксама другія дзве тысячы чалавек.
Такім чынам, шэсцьсот чалавек засталіся з усёй колькасці Бэньяміна, якія змаглі ўратавацца і ўцячы ў пустыню, і сядзелі яны на скале Рэмон чатыры месяцы.
Адказваючы ж, Саўл сказаў яму: «Ці ж я не бэньямінец, з найменшага пакалення ізраэльскага? І род мой ці не апошні з усіх родаў пакалення Бэньяміна? Дык чаму ты гаворыш мне гэтае слова?»