і віно, якое развесяляе сэрца чалавека; Ты ажыўляеш аблічча алеем, а хлеб умацоўвае чалавечае сэрца.
СУДЗЬДЗЯЎ 19:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж настала раніца пятага дня, левіт сабраўся ў дарогу, але цесць зноў кажа яму: «Прашу цябе, каб умацаваў ты сэрца сваё». І марудзілі да канца дня; і абодва частаваліся разам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі настала раніца, на пяты дзень, лявіт зьбіраўся ў дарогу, але цесьць зноў сказаў яму: «Прашу цябе, умацуй сэрца сваё». І марудзілі да канца дня, і абодва частаваліся разам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На пяты дзень устаў ён раніцай, каб ісьці. І сказаў бацька маладой жанчыны той: падмацуй сэрца тваё хлебам, і пачакайце, пакуль ня схіліцца дзень. І елі абое яны. |
і віно, якое развесяляе сэрца чалавека; Ты ажыўляеш аблічча алеем, а хлеб умацоўвае чалавечае сэрца.
А чацвёртага дня, калі ён устаў уночы і пажадаў адправіцца, цесць сказаў яму: «Пакаштуй спярша троху хлеба, умацуй сэрца сваё, а потым пойдзеш у дарогу».
Але ён, устаўшы, пачаў збірацца ісці. Але ўсё адно, усімі сіламі цесць затрымліваў яго і прымусіў яго застацца ў сябе.
І ўстаў той юнак, каб разам з жонкай сваёй і паслугачом адпраўляцца. Цесць, бацька жанчыны, зноў сказаў яму: «Падумай, дзень ужо хіліцца на вечар; застаньцеся ў мяне таксама і сёння, пераначуй тут і будзь у добрым настроі, а заўтра раніцай адправіцеся, каб вярнуцца ў дом свой».