СУДЗЬДЗЯЎ 19:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ўвайшоў у дом, схапіў ён меч і, пасекшы цела жонкі разам з косткамі на дванаццаць частак, кускі разаслаў па ўсіх межах Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў у дом свой, і схапіў нож, і пасек цела наложніцы сваёй на дванаццаць частак, і разаслаў у-ва ўсе межы Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшоўшы ў дом свой, узяў нож, і, узяўшы наложніцу сваю, разрэзаў яе па чэлесах на дванаццаць частак, і паслаў ва ўсе межы Ізраілевыя. |
І, узяўшы пару валоў, ён пасек іх на часткі і паслаў праз рукі пасланцоў ва ўсе межы Ізраэля, кажучы: «Хто не выйдзе і не пойдзе за Саўлам і Самуэлем, так станецца з яго валамі». І ахапіў страх Госпадаў народ, і выйшлі яны ўсе, як адзін чалавек.