Чалавек жа пазнаў жонку сваю Еву, і яна пачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: «Здабыла я чалавека з волі Госпада».
СУДЗЬДЗЯЎ 19:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны не хацелі слухаць словы яго; бачачы гэта, узяў той чалавек і вывеў да іх сваю наложніцу: і яны скарысталі яе і гвалтавалі яе ўсю ноч, а раніцай адпусцілі яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але людзі тыя і слухаць яго не хацелі. І ўзяў той чалавек наложніцу сваю, і вывеў яе да іх, і яны пазналі яе, і гвалтавалі яе ўсю ноч аж да раніцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але яны не хацелі слухаць яго. Тады мужчына ўзяў сваю наложніцу, і вывеў да іх на вуліцу. Яны спазналі яе, і глуміліся зь яе ўсю ноч да раніцы. І адпусьцілі яе, як толькі занялася зара. |
Чалавек жа пазнаў жонку сваю Еву, і яна пачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: «Здабыла я чалавека з волі Госпада».
Ад дзён Габы грашыць Ізраэль; там ператрывалі. Не ахопіць іх у Габе вайна супраць сыноў злачыннасці?
Цяжка зграшылі яны, як у дні Габы; Ён жа ўспомніць іх ліхоту ды караць будзе за іх грахі.
яны адурманены і аддалі саміх сябе на распусту, каб рабіць прагавіта ўсякую брыдоту.
Маю дачку дзяўчыну, а гэты чалавек мае наложніцу: выведу іх да вас, каб зняважылі іх і зрабілі з імі, што вам падабаецца; толькі, прашу, чалавеку гэтаму не рабіце знявагі».
І жанчына, калі адступіла цемра, дайшла да брамы дома, дзе заставаўся гаспадар яе, і там упала.
І вось, мужчыны таго горада ноччу абкружылі дом, у якім я начаваў, хочучы мяне забіць, а жонку маю нечуваным гвалтаваннем замучылі: урэшце яна памерла.