РЫМЛЯНАЎ 6:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Ён памёр, дык памёр толькі раз для граху, а што жыве, то жыве для Бога. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо, што Ён памёр, памёр раз дзеля грэху, а што жыве, жыве дзеля Бога. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, што Ён памёр, дык памёр раз назаўсёды для грэху, а што жыве, дык жыве дзеля Бога. |
Так і вы лічыце сябе памерлымі для граху, а жывымі для Бога ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым.
ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з мёртвых, ужо не памірае, смерць над Ім не мае ўлады.
Бо што было немагчымым для закону, у якім была нядужасць праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падобнасці грэшнага цела ды дзеля граху, асудзіў грэх у целе,
І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, што жывуць, ужо не для сябе жылі, але для Таго, Хто за іх памёр і ўваскрос.
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.
Хрыстос таксама раз пацярпеў за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб нас давесці да Бога, стаўшы мёртвым целам, але ажыўшы Духам;
Таму была абвешчана добрая вестка нават мёртвым, каб яны, хоць суджаныя целам па-чалавечы, жылі духам па Божаму.