Абрэжцеся дзеля Госпада і адкіньце абрэзкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерузаліма, каб часам не ўспыхнуў, як полымя, гнеў Мой ды каб не разгарэўся, і ніхто не зможа яго затушыць дзеля ліхоты ўчынкаў вашых.
РЫМЛЯНАЎ 2:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абразанне тады карыснае, калі падпарадкоўваешся закону. Калі ж ты парушальнік закону, то абразанне тваё сталася неабразаннем. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо абразаньне карыснае, калі выконваеш Закон; а калі ты парушальнік Закону, абразаньне тваё сталася неабразаньнем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абразаньне карыснае, калі выконваеш закон; а калі ты пераступаеш закон, дык абразаньне тваё сталася неабразаньнем. |
Абрэжцеся дзеля Госпада і адкіньце абрэзкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерузаліма, каб часам не ўспыхнуў, як полымя, гнеў Мой ды каб не разгарэўся, і ніхто не зможа яго затушыць дзеля ліхоты ўчынкаў вашых.
Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Святому, як бацькі вашы, так і вы!
Бо не тыя, што слухаюць закон, справядлівыя ў Бога, але тыя, што выконваюць закон, будуць апраўданы.
А калі неабрэзаны падпарадкоўваецца пастановам закону, дык ці ж яго неабразанне не палічыцца яму за абразанне?
Дык, вось, той, хто па прыродзе неабрэзаны, але выконвае закон, будзе судзіць цябе, парушальніка закону, які ведае літару закону і абрэзаны.
Абразанне ёсць нішто, і неабразанне ёсць нішто, але важна выкананне прыказанняў Божых.
Але і тыя, што абразаюцца, самі не пільнуюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца целам вашым.
Бо ў Ісусе Хрысце не мае значэння ані абразанне, ані неабразанне, але новае стварэнне.
Госпад, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб любіў ты Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб мог ты жыць.