ПЕСЬНЯ 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вялікія воды не змогуць патушыць каханне, не затопяць яго рэкі; калі б чалавек аддаў усю маёмасць дому свайго за каханне, то быў бы адрынуты з пагардай». Біблія (пераклад А.Бокуна) Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вялікія воды ня могуць любоў патушыць, і рэкі яе не затопяць. Калі б хто даваў багацьці дома свайго за любоў, іх адхілілі б з пагардай. |
нікчэмным лічыцца перад ім злачынца, аднак тых, што баяцца Госпада, ён услаўляе; хто прысягае, хоць і не на карысць сваю, і не адмаўляецца;
Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,