і далі яны на пабудову дома Божага: золата — пяць тысяч талентаў і дзесяць тысяч салідаў золата; срэбра дзесяць тысяч талентаў; і медзі — васемнаццаць тысяч талентаў; таксама жалеза — сто тысяч талентаў.
НЭЭМІІ 7:71 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А некаторыя кіраўнікі родаў далі ў скарбоўню на правядзенне работы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзве тысячы дзвесце мінаў срэбра. Біблія (пераклад А.Бокуна) І галовы [дамоў] бацькоў далі ў скарбніцу на працы дваццаць тысячаў драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І некаторыя з узначальцаў пакаленьняў далі ў скарбніцу на вядзеньне працы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра. |
і далі яны на пабудову дома Божага: золата — пяць тысяч талентаў і дзесяць тысяч салідаў золата; срэбра дзесяць тысяч талентаў; і медзі — васемнаццаць тысяч талентаў; таксама жалеза — сто тысяч талентаў.
Некаторыя ж кіраўнікі родаў далі на правядзенне работы: намеснік даў у скарбоўню тысячу драхмаў золата, пяцьдзесят чараў, пяцьсот трыццаць святарскіх шатаў.
І астатні народ даў дваццаць тысяч драхмаў золата, ды дзве тысячы мінаў срэбра і шэсцьдзесят сем святарскіх шатаў.
Які не глядзіць на асобы князёў і не зважае на багатага, калі ён судзіцца з бедным? Бо ўсе яны — справа рук Яго.
Бо калі ёсць ахвота, яна выяўляецца па тым, хто што мае, а не па тым, чаго хто не мае.