Даліна ж Сідзім мела многа смаляных ям. І вось жа, цары Садома і Гаморы кінуліся ўцякаць і зваліліся туды; а тыя, хто засталіся, уцяклі ў горы.
НЭЭМІІ 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў Ханані, ён і адзін з братоў маіх, некалькі чалавек з Юды; ды я спытаўся ў іх пра юдэяў, якія ўратаваліся і пазбеглі няволі, і пра Ерузалім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Ханані, адзін з братоў маіх, ён і мужы з Юдэі. І я спытаўся ў іх пра Юдэяў, што [там] засталіся, якія ўцяклі ад палону, і пра Ерусалім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Ханані, адзін з братоў маіх, ён і некалькі чалавек зь Юдэі. І спытаўся я ў іх пра ацалелых Юдэяў, якія засталіся ад палону, і пра Ерусалім. |
Даліна ж Сідзім мела многа смаляных ям. І вось жа, цары Садома і Гаморы кінуліся ўцякаць і зваліліся туды; а тыя, хто засталіся, уцяклі ў горы.
І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерузалім, і ўсіх князёў, і ўсіх ваяроў, дзесяць тысяч палонных; і ўсіх майстроў і будаўнікоў; і засталіся толькі найбяднейшыя людзі з народа зямлі.
ці і далей маем парушаць прыказанні Твае і сваячыцца з народамі агіднасцей гэтых? Ці ж Ты не разгневаўся на нас аж да вынішчэння, каб не засталося рэшты і збаўлення?
над Ерузалімам паставіў я брата свайго Ханані, і кіраўніком у крэпасці Хананію, — бо здаваўся ён, як быццам, чалавекам праўдзівым і больш за іншых баяўся Бога, —
І не будзе нікога, хто б уцёк і хто б ацалеў з рэшты юдэяў, якія прыйшлі, каб качаваць у зямлі Егіпецкай ды каб вярнуцца ў зямлю Юды, у якую яны прагнуць душамі сваімі, каб вярнуцца і жыць там; але не вернуцца, апроч тых, якія ўцякуць”».
і вызваленыя вашы будуць памятаць пра Мяне сярод плямёнаў, куды прывялі іх, палонных, бо Я скрышу іх сэрца распуснае і адыходзячае ад Мяне ды вочы іх, што распуснічаюць з ідаламі іх; і не будуць яны падабацца самім сабе дзеля злачыннасці, якой дапусціліся ва ўсіх агіднасцях сваіх;
І тыя з іх, якія ўцякуць — уратуюцца, і стануць на гарах, як быццам галубы з далін, будуць стагнаць кожны дзеля сваёй злачыннасці.