Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 23:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І вы дапаўняйце мерку бацькоў вашых.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 23:32
9 Крыжаваныя спасылкі  

Твае нашчадкі вернуцца сюды ў чацвёртым пакаленні, бо мера злачынстваў амарэяў яшчэ не споўнілася аж да цяперашняга часу».


Ты чыніш міласэрнасць тысячам і аддаеш за грахі бацькоў ва ўлонне сыноў іх пасля іх; Божа вялікі і магутны, імя Якога — Госпад Магуццяў!


але яны не паслухалі Мяне ды не нахілілі вуха свайго, але зрабілі цвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі іх».


Ці ж будзеш судзіць іх, ці будзеш судзіць, сын чалавечы? Пакажы ім агіднасці бацькоў іх.


Вось, і вы, род ліхіх людзей, як і бацькі вашы, узбунтаваліся, каб павялічыць гнеўнае абурэнне Госпадава на Ізраэль.


І так вы самі сведчыце, што вы – сыны тых, што забілі прарокаў.


Змеі, гадзючыя вырадкі! Як жа вы пазбегнеце пякельнага прысуду?


забараняюць нам гаварыць да паганаў, каб тыя былі збаўлены; і гэтак увесь час дапаўняюць мерку грахоў сваіх. Але прыйшоў нарэшце гнеў Божы на іх.