«Гэй! Усе сасмаглыя, прыходзьце да вады, і вы, хто не маеце срэбра, паспяшайце, купляйце і спажывайце: прыходзьце, купляйце, без срэбра і без аніякай платы віно і малако!
МАЦЬВЕЯ 10:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хворых аздараўляйце, памерлых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, дэманаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нядужых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хворых ацаляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце; задарам атрымалі, задарам давайце. |
«Гэй! Усе сасмаглыя, прыходзьце да вады, і вы, хто не маеце срэбра, паспяшайце, купляйце і спажывайце: прыходзьце, купляйце, без срэбра і без аніякай платы віно і малако!
А ты і сыны твае захоўвайце святарства ваша і ва ўсім, што тычыцца ўбрання ахвярніка і месца за заслонаю, служыце. Даю Я вам дар службы святарства, а калі хто чужы наблізіцца, пакараны будзе смерцю».
І, склікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.
змеяў будуць падымаць, ды хоць бы што атрутнае выпілі – не пашкодзіць ім, на хворых рукі ўскладаць будуць – і яны аздараўляцца будуць».
і аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: “Наблізілася да вас Валадарства Божае”.
Тады Пётра сказаў: «Срэбра і золата няма ў мяне, але што маю, тое дам табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэта ўстань і хадзі!»
ды працягні руку Тваю, каб аздараўляць і чыніць знакі і цуды праз імя святога Сына Твайго Ісуса».