Дык спаганіў Я князёў свяцілішча, аддаў Якуба на вынішчэнне, а Ізраэля — на пасмяянне.
МАЛАХІІ 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праклятыя вы праклёнам, бо вы, увесь народ, падманваеце Мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праклёнам вы праклятыя, бо Мяне вы абкрадваеце, увесь народ ваш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праклёнам вы праклятыя, бо вы - увесь народ - абкрадваеце Мяне. |
Дык спаганіў Я князёў свяцілішча, аддаў Якуба на вынішчэнне, а Ізраэля — на пасмяянне.
І ён сказаў мне: «Гэта праклён, які выходзіць на паверхню ўсёй зямлі; бо кожны злодзей адсюль, паводле яго ачышчаецца ды кожны клятвапарушальнік адтуль будзе ачышчаны, як напісана на ім».
Калі вы не жадаеце слухаць ды не жадаеце ўзяць сабе ў сэрца, каб шанаваць імя Маё, — кажа Госпад Магуццяў, — дык Я спашлю на вас праклён і пракляну дабраславенні вашы; і пракляну іх за тое, што вы не ўзялі гэтага да сэрца.
Ці не Ахан, сын Зары, парушыў загад Госпада адносна праклёну, і гнеў Госпада не абярнуўся на ўсю супольнасць Ізраэля? І гэта быў адзін чалавек, хто зграшыў, хай бы толькі адзін і паміраў за сваё злачынства!”»