Корэ ж, сын Емны, левіт і прыдзверны Усходняй брамы, быў загадчыкам над тым, што добраахвотна ахвяроўвалі Госпаду, для раздзялення дароў Госпадавых і найсвяцейшага.
ЛЯВІТ 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Рэшту ж мукі хай з’ядуць Аарон з сынамі сваімі, а хлеб прэсны хай ядуць на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы хай ядуць яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшту мукі няхай зьядуць Аарон з сынамі сваімі, праснакі няхай яны ядуць на месцы сьвятым, на панадворку Намёту Спатканьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а астатняе зь яго няхай ядуць Аарон і сыны ягоныя; прэсным трэба есьці яго на сьвятым месцы, на двары скініі сходу няхай ядуць яго: |
Корэ ж, сын Емны, левіт і прыдзверны Усходняй брамы, быў загадчыкам над тым, што добраахвотна ахвяроўвалі Госпаду, для раздзялення дароў Госпадавых і найсвяцейшага.
Будуць есці яны ахвяры з ежы, і ахвяры за грэх, і ахвяры за злачынства, і ўсё, на што ў Ізраэлі пакладзена клятва, мае да іх належаць;
а што застанецца ад ахвяры, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
Так ачысціць яго святар ад граху яго, якім ён зграшыў супраць аднаго з тых прыказанняў, і будзе літасцівы Госпад. Застаўшуюся частку возьме святар як ахвяру з ежы”».
Святар, які будзе складаць ахвяру за грэх, хай есць яе на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы.
І казаў Госпад Аарону: «Вось, Я даручаю табе нагляд за дарамі Маімі. Усё, што пасвячаецца сынамі Ізраэля, Я перадаю табе і сынам тваім за служэнне святарскае як закон вечны.
Дык будзем святкаваць святы не са старой кісляй і не з кісляй зла і нягоднасці, але з праснакамі чысціні і праўды.