Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 6:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 а астатняе зь яго няхай ядуць Аарон і сыны ягоныя; прэсным трэба есьці яго на сьвятым месцы, на двары скініі сходу няхай ядуць яго:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 А рэшту мукі няхай зьядуць Аарон з сынамі сваімі, праснакі няхай яны ядуць на месцы сьвятым, на панадворку Намёту Спатканьня.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Рэшту ж мукі хай з’ядуць Аарон з сынамі сваімі, а хлеб прэсны хай ядуць на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы хай ядуць яе.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 6:16
13 Крыжаваныя спасылкі  

Карэ, сын Імны, лявіт, брамнік на ўсходнім баку, быў пры дабравольных прынашэньнях Богу, для выдачы прынесенага Богу і важнейшых з рэчаў прынесеных.


няхай зьядуць мяса зь яго ў гэтую самую ноч, сьпечанае на агні, - з прэсным хлебам і з горкімі травамі няхай зьядуць яго;


Яны будуць есьці ад хлебнага прынашэньня, ад ахвяры за грэх і ахвяры за злачынства; і ўсё заклятае ў Ізраіля ім жа і належыць.


а рэшту з прынашэньня хлебнага Аарону і сынам ягоным: гэта вялікая сьвятыня з ахвяраў Гасподніх.


і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён зграшыў у якім-небудзь з гэтых выпадкаў, і даравана будзе яму; а рэшта належыць сьвятару, як прынашэньне хлебнае.


і ўсякае хлебнае прынашэньне ад сьвятара ўсё хай спальваецца, а не зьядаецца.


сьвятар, які ўчыняе ахвяру за грэх, павінен есьці яе; яна павінна быць зьедзена на сьвятым месцы, на двары скініі сходу;


І сказаў Гасподзь Аарону: вось, Я даручаю табе сачыць за паднашэньнямі Мне; з усяго, што пасьвячаецца сынамі Ізраілевымі, Я дам табе і сынам тваім, дзеля сьвятарства вашага, статутам вечным;


А таму будзем сьвяткаваць не са старою закваскаю, не з закваскаю заганы і падступнасьці, а з праснакамі чысьціні і праўды.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы