І адазваўся Сахэнія, сын Ягіэля з сыноў Элама ды сказаў Эздру: «Мы правініліся перад Богам нашым і ўзялі за жонак чужынак з народаў гэтай зямлі. Але ёсць цяпер надзея ў справе гэтай для Ізраэля:
ЛЯВІТ 5:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта ахвяра за праступак; правініўшыся, правініўся ён перад Госпадам». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта ахвяра за праступак, якім ён правініўся перад ГОСПАДАМ». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта ахаяра павіннасьці, якою, ён правінаваціўся перад Госпадам. |
І адазваўся Сахэнія, сын Ягіэля з сыноў Элама ды сказаў Эздру: «Мы правініліся перад Богам нашым і ўзялі за жонак чужынак з народаў гэтай зямлі. Але ёсць цяпер надзея ў справе гэтай для Ізраэля:
І ў прысенках брамы былі два сталы з аднаго і два сталы з другога боку для забівання на іх ахвяр цэласпалення, і ахвяр за грэх, і ахвяр аднагараджэння.
Калі душа зграшыць праз няўвагу і ўчыніць штосьці з таго, што забаронена законам Госпада, ды, абвінавачаная ў граху, панясе сваё злачынства,
хай прынясе да святара ягня без заганы са статка, па сваім ацаненні, у ахвяру за грэх. Тады святар ачысціць яго ад праступка, якога несвядома дапусціўся, і будзе ён яму адпушчаны.
Калі хто не зможа ахвяраваць авечку, хай складзе ў ахвяру за праступак дзвюх туркавак, або двух маладых галубоў Госпаду: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленне.
Ці ж можа чалавек падманваць Бога? Але вы падманваеце Мяне. І пытаецеся: “У чым мы ашукалі Цябе?” У дзесяцінах і пяршынях.
Яны прыбылі да сыноў Рубэна і Гада, і паловы пакалення Манасы ў зямлю Галаад і сказалі ім: