А для сыноў Аарона, святароў, якія пражывалі ў мясцовасцях і ваколіцах кожнага горада, былі па імені пазначаны людзі, якія размяркоўвалі часткі кожнаму мужчыне паміж святароў ды кожнаму, хто быў палічаны сярод левітаў.
ЛЯВІТ 25:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і палеткаў вакол іх гарадоў нельга прадаваць, дзеля таго што гэта іх вечная маёмасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама палёў вакол гарадоў іхніх нельга прадаваць, бо гэта іх маёмасьць вечная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і палёў вакол гарадоў іхніх прадаваць нельга, бо гэта вечнае валоданьне іхняе. |
А для сыноў Аарона, святароў, якія пражывалі ў мясцовасцях і ваколіцах кожнага горада, былі па імені пазначаны людзі, якія размяркоўвалі часткі кожнаму мужчыне паміж святароў ды кожнаму, хто быў палічаны сярод левітаў.
але і левітам падобна мае належаць частка адпаведная межам святароў, даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дзесяць тысяч прутоў, цалкам даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў;
і не будуць яны магчы з яе нічога прадаць, ані замяніць, ані не будуць магчы перанесці гэтую частку зямлі, бо была яна пасвячона Госпаду.
Зямлю не належыць прадаваць назаўсёды, бо яна — Мая, а вы — прышэльцы і пасяленцы ў Мяне.
Калі ж хто будзе купляць у левітаў, то дом і горад у юбілейным годзе вернуцца гаспадарам, бо дамы гарадоў левітаў лічацца іх маёмасцю сярод сыноў Ізраэля.