ЛЯВІТ 23:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб навучаліся нашчадкі вашыя, што пасяліў Я сыноў Ізраэля жыць у палатках, калі вывеў іх з зямлі Егіпецкай. Я — Госпад, Бог ваш!”» Біблія (пераклад А.Бокуна) каб памяталі пакаленьні вашыя, што загадаў Я сынам Ізраіля жыць у намётах, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!”» Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб ведалі роды вашыя, што ў намётах пасяліў Я сыноў Ізраілевых, калі вывеў іх зь зямлі Егіпецкай. Я Гасподзь, Бог ваш. |
І калі заўтра спытае ў цябе сын твой, гаворачы: “Што гэта?”, — ты адкажаш яму: “Дужаю рукою вывеў нас Госпад з Егіпта, з дому няволі.
«Скажы сынам Ізраэля: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца будзе свята палатак, сем дзён Госпадавых.