ЛЯВІТ 23:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама ў той дзень, у якім прынясеце ў ахвяру сноп, складзіце ахвяру цэласпалення Госпаду з гадавалага ягняці, без заганы, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў той дзень, у якім будзеце патрэсваць сноп, складзіцё ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ ягня аднагадовае без заганы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўдзень уздыманьня прынясеце на цэласпаленьне Госпаду ягня-адналетка, без пахібы, |
Калі ж ахвяра яго з дробнай жывёлы, цэласпаленне з авечак або коз, хай прынясе ў ахвяру самца без заганы;
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
Ён уздыме сноп перад Госпадам, каб Ён быў для вас спрыяльным; у другі дзень пасля суботы асвяціць ён яго.
і разам з ім ахвяру з ежы з дзвюх дзесятых мукі, запраўленай алеем, як ахвяру агнявую на прыемны пах Госпаду, а таксама ахвяру вадкую Яму, чвэрць гіна віна.