Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 23:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 і ўдзень уздыманьня прынясеце на цэласпаленьне Госпаду ягня-адналетка, без пахібы,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І ў той дзень, у якім будзеце патрэсваць сноп, складзіцё ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ ягня аднагадовае без заганы,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Таксама ў той дзень, у якім прынясеце ў ахвяру сноп, складзіце ахвяру цэласпалення Госпаду з гадавалага ягняці, без заганы,

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 23:12
7 Крыжаваныя спасылкі  

Ягня ў вас павінна быць бяз хібы, мужчынскага полу, аднагодак; вазьмеце яго ад авечак альбо ад коз,


Калі ахвяра цэласпаленьня яго з дробнага быдла, з авечак, альбо з коз, няхай прынясе яе з мужчынскага полу, без пахібы,


Калі ахвяра яго - цэласпаленьне з буйнога быдла, няхай прынясе яе з мужчынскага полу, без пахібы; хай прывядзе яе да дзьвярэй скініі сходу, каб здабыць яму ўпадабаньне прад Госпадам;


ён падыме гэты сноп перад Госпадам, каб здабыць вам упадабаньне; на другі дзень сьвята падыме яго сьвятар;


і зь імі хлебнага прынашэньня дзьве дзясятыя долі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, у ахвяру Госпаду, дзеля прыемнай духмянасьці, і выліваньне да яго чвэрць гіна віна;


а каштоўнай Крывёю Хрыста, як беспахібнага і чыстага Ягняці,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы