Нячыстасць твая — жахлівая, бо Я захацеў ачысціць цябе, і ты не ачысціўся ад бруду твайго; але не будзеш ачышчаны, пакуль не супакою Я гнеў Мой супраць цябе.
ЛЯВІТ 13:55 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі па вымыцці святар убачыць, што пляма не змяніла свайго віду, то гэта рэч нячыстая, хоць і пляма не пашырылася. Спаліш тое агнём, бо прымяшалася зараза ці з аднаго, ці з другога боку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І агледзіць яе сьвятар пасьля таго, як было вымытае [заражанае] хваробай, і вось, пляма не зьмянілася ў вачах ягоных, і пляма не пашырылася. Гэта нячыстае, спаліш яго ў агні, ці [рэч] заражаная з аднаго, ці з другога боку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі пасьля абмываньня заражанай рэчы сьвятар убачыць, што струпля не зьмяніла выгляду свайго, і не пашырылася струпля, дык яна нячыстая, спалі яе на агні; гэта выедзеная яміна на правым баку альбо на вывараце; |
Нячыстасць твая — жахлівая, бо Я захацеў ачысціць цябе, і ты не ачысціўся ад бруду твайго; але не будзеш ачышчаны, пакуль не супакою Я гнеў Мой супраць цябе.
то ў такім выпадку святар загадае вымыць рэч, на якой ёсць зараза, і замкне яе яшчэ на сем дзён.
А калі па вымыцці пляма станецца святлейшай, то святар адарве гэтае месца і аддзеліць ад цэлага.
А ў каго гэтага няма, той сляпы і блізарукі, які забыўся аб ачышчэнні ад ранейшых сваіх грахоў.