Выйдзіце, выйдзіце, адлучыцеся ад гэтага! Не дакранайцеся ні да чаго нячыстага! Выйдзіце з сярэдзіны яго! Ачысціцеся вы, якія несяце посуд Госпада!
ЛЯВІТ 11:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожная жывёла, якая мае капыт, але не раздвоены, ды не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас, дык хто дакранецца да яе, станецца нячыстым. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожная жывёла, якая мае капыты раздвоеныя, але ня мае разрэзу і не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас. Кожны, хто дакранецца яе, станецца нячыстым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усякае быдла, у якога капыты расшчэпленыя, але няма глыбокага разрэзу, і якое ня жуе жуйкі, нячыстае вам: кожны, хто дакранаецца да яго, будзе нячысты: |
Выйдзіце, выйдзіце, адлучыцеся ад гэтага! Не дакранайцеся ні да чаго нячыстага! Выйдзіце з сярэдзіны яго! Ачысціцеся вы, якія несяце посуд Госпада!
І калі б яму выпала несці нейкую мярцвячыну, хай вымые адзенне сваё і будзе нячысты да захаду сонца.
З усіх жывёл чатырохногіх тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя будуць для вас; кожны, хто дакранецца да мярцвячыны іх, нячысты будзе да вечара.
кожную жывёліну, у якой цалкам раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз і якая жуе жвайку, тую можаце есці.
Свіння таксама, бо хаця ў яе цалкам раздвоеныя капыты, але не жуе жвайку, яна будзе для вас нячыстай; мяса іх не ежце і да падліны не дакранайцеся.