ЛЯВІТ 10:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лапатка і грудзіна хай складаюцца з агнявымі ахвярамі тлушчу для ўздымання перад Госпадам ды хай належаць табе і сынам тваім паводле вечнага закону, як загадаў Госпад». Біблія (пераклад А.Бокуна) Лапатка падыманая і грудзіна патрасаная разам з часткамі тлустымі ахвяры цэласпаленьня, якія будуць патрэсваць перад абліччам ГОСПАДА, будуць належаць табе і сынам тваім з табою як пастанова вечная, як загадаў ГОСПАД». Біблія (пераклад В. Сёмухі) лапатку паднашэньня і грудзіну трасеньня павінны яны прыносіць з ахвярамі тлушчу, трасучы перад абліччам Гасподнім, і хай будзе гэта вечнай дзялянкай табе і сынам тваім з табою, як загадаў Гасподзь. |
Мае быць абрэзаны народжаны ў доме тваім і куплены за грошы; вось гэтакі будзе запавет Мой на целе вашым на вечнае пагадненне.
Абрагам упаў вобліч, і ўсміхнуўся, і падумаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму чалавеку можа нарадзіцца сын? Або дзевяностагадовая Сара ці можа радзіць?»
І Я дам табе і нашчадкам тваім па табе зямлю пілігрымавання твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасць вечную; і Я буду іх Богам».
І асвяці паднятую грудзінку і прынесеную лапатку, што аддзяліў ты ад барана, якім быў пасвячоны Аарон і сыны яго;
і адыдзе гэта на бок Аарона і сыноў яго па законе вечным ад сыноў Ізраэля, бо гэта — ахвяраванне, і хай будзе ахвяраванне з боку сыноў Ізраэля ад іх мірных ахвяр, ахвяраванне іх Госпаду.
а што застанецца ад ахвяры, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».
бо грудзіну ўздымання і лапатку паднашэння Я бяру ад сыноў Ізраэля з іх ахвяр прымірэння ды даю іх Аарону святару і сынам яго як вечны закон ад усяго народа Ізраэльскага”».
Таксама ўсякае каштаванне святых рэчаў, якія прыносяць сыны Ізраэля, належыць святару;