ЛУКАША 6:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзьце ж міласэрныя, як і ваш Айцец міласэрны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык будзьце ж міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны. |
Вы ж любіце непрыяцеляў вашых і добра ім рабіце, і давайце пазыку, нічога назад не спадзеючыся; і ўзнагарода ваша будзе вялікай, і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і да няўдзячных і благіх.
Не судзіце, і не будзеце асуджаны; не абвінавачвайце, і не будзеце абвінавачаны. Даруйце, і вам даруюць.
Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.
А мудрасць, што з вышыні, перш за ўсё чыстая, пасля мірная, пакорлівая, лагодная, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.