Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
ЛУКАША 3:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сынам Эноса, сынам Сэта, сынам Адама, сынам Бога. Біблія (пераклад А.Бокуна) Эносаў, Сэтаў, Адамаў, Божы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) іносаў, Сітаў, Адамаў, Божы. |
Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
І пазнаў зноў Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, кажучы: «Даў мне Бог нашчадка іншага ў замену за Абэля, якога забіў Каін».
А цяпер, Госпадзе, Ты — Айцец наш, мы ж — гліна; Ты — Творца наш, мы ўсе — творы рук Тваіх!
Так вось і напісана: «Стаўся першы чалавек, Адам, жывою душою», а апошні Адам – Духам жыватворчым.