Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 35:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

то грамада павінна рассудзіць забойцу і мсціўцу за кроў на гэтай аснове,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

тады грамада павінна су­дзіць паміж тым, які ўдарыў, і мсьціўцам за кроў паводле судоў гэтых.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

дык супольства павінна рассудзіць забойцу і помсьніка за кроў паводле гэтых пастановаў;

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 35:24
4 Крыжаваныя спасылкі  

хай гэтыя гарады будуць вам абаронай ад мсціўцаў, і хай забойца захавае жыццё, пакуль не стане перад судом супольнасці.


або, не бачачы яго, кінуў у яго каменем, які можа забіць, і ўдарыў яго так, што ён памер, але забойца не быў яго ворагам і не жадаў яму ліха,


і грамада павінна выратаваць забойцу ад рукі мсціўцы за кроў і павінна вярнуць яго ў горад — прыбежышча яго, куды ён уцёк, каб ён там жыў да смерці першасвятара, які памазаны святым алеем.


І хай ён жыве ў горадзе тым, пакуль не стане перад судом супольнасці, высвятляючы прычыну свайго ўчынку, і пакуль на памрэ першасвятар, які будзе ў тыя дні. Тады хай забойца вернецца і ўвойдзе ў свой горад і ў свой дом, з якога ўцёк”».