І скажы ім: “Калі вы зложыце ў ахвяру з дзесяцінаў усё адборнае і найлепшае, то будзе вам залічана, як быццам вы аддалі плады з тока і давільні;
ЛІКІ 18:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і можаце гэта есці на кожным вашым месцы, як вы, так і сем’і вашы, бо гэта плата за вашу службу ў палатцы сустрэчы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзеце гэта есьці на кожным месцы вы і дом ваш, бо гэта плата за службу вашую ў Намёце Спатканьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вы можаце есьці гэта ў любым месцы, вы і семэі вашыя, бо гэта вам плата за працу вашую ў скініі сходу; |
І скажы ім: “Калі вы зложыце ў ахвяру з дзесяцінаў усё адборнае і найлепшае, то будзе вам залічана, як быццам вы аддалі плады з тока і давільні;
І не грашыце ў гэтым, зберагаючы для сябе адборнае і тлустае, каб не апаганіць ахвяры сыноў Ізраэля і не памерці”».
ані торбы ў дарогу, ані дзвюх тунік, ані пасталоў, ані кія. Бо працаўнік варты пракорму свайго.
У тым жа доме заставайцеся, ешце і піце, што ёсць у ім: бо працаўнік варты платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду!