І ніхто з іх не застанецца, бо Я навяду няшчасце на людзей Анатота, год пакарання іх».
ЕРАМІІ 6:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Абяруць старанна, як вінаград, да гронкі, рэшткі Ізраэля. Рухай рукой сваёй, як вінаградар да галінак вінаградных». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Абіраючы, абяруць, як вінаград, рэшту Ізраіля. Выцягні руку тваю, як вінаградар да гронак”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Саваоф: да канца дабяруць рэшту Ізраіля, як вінаград; працуй рукою тваёю, як зборшчык вінаграду, кашы напаўняючы. |
І ніхто з іх не застанецца, бо Я навяду няшчасце на людзей Анатота, год пакарання іх».
Вось, Я пашлю многіх рыбакоў, — кажа Госпад, — і будуць лавіць іх, а пасля гэтага пашлю да іх многіх паляўнічых, і будуць паляваць на іх з кожнай гары і з кожнага ўзгорка і са шчылін скальных.
Калі збіральнікі вінаграду прыйдуць да цябе — не пакінуць галінкі з вінаградам, а калі злодзеі прыйдуць ноччу — возьмуць, што ім будзе падабацца.
І будуць выбіраць лепш смерць, чым жыццё, усе, хто застанецца з гэтага племені ліхога па ўсіх месцах, у якія Я выганю іх, — кажа Госпад Магуццяў.
І яшчэ іншы анёл, маючы ўладу над агнём, выйшаў ад ахвярніка і ўсклікнуў зычным голасам да таго, які трымаў востры серп, кажучы: «Пашлі серп твой востры і абрэж гронкі вінаграду зямлі, бо даспелі ягады яго».