Кожны, хто будзе злоўлены, — будзе забіты, і кожны, хто будзе схоплены, — падзе ад меча.
ЕРАМІІ 51:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пападаюць забітыя ў зямлі Халдэйскай, і параненыя — на вуліцах яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пападаюць забітыя ў зямлі Халдэйскай, і параненыя — на вуліцах ейных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пабітыя няхай упадуць на зямлі Халдэйскай і прабітыя - на дарогах яе. |
Кожны, хто будзе злоўлены, — будзе забіты, і кожны, хто будзе схоплены, — падзе ад меча.
А ты выкінуты з сваёй магілы, як абрыдлы парастак, загорнуты разам з тымі, якія забіты мечам і сышлі да каменняў магілы, [ты] — быццам труп патаптаны!
“Таму ўпадуць юнакі яго на вуліцах яго, і ўсе ваяры загінуць у той дзень, — кажа Госпад Магуццяў. —
“Дзеля таго пападаюць юнакі яго на плошчах яго; і ў той дзень змоўкнуць усе ваяры яго, — кажа Госпад.
Меч на яго коней і на яго калясніцы, і на ўсю грамаду людзей, якая ёсць пасярод яго; і будуць яны, як жанчыны! Меч на скарбы яго, і будуць яны разрабаваныя.
Калі б нават да неба падняўся Бабілон і ў небе ўмацаваў сілу сваю, але ад Мяне прыйдуць на яго нішчыцелі», — кажа Госпад.