«І паўстану Я супраць іх, — кажа Госпад Магуццяў, — і выгублю імя Бабілона і рэшту, а таксама род і нашчадкаў, — кажа Госпад, —
ЕРАМІІ 50:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) збянтэжылася надзвычай маці ваша, сталася пасмешышчам тая, што вас нарадзіла; вось, будзе яна апошняй сярод народаў: пустыняй, бездарожжам і сухім стэпам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьбянтэжылася маці вашая, асаромленая тая, якая вас нарадзіла. Вось, яна будзе апошняй з народаў, пустыняй, сухою [зямлёй] і стэпам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У вялікім сораме будзе маці ваша, пачырванее радзіцелька вашая; вось, будучыня тых народаў - пустэльня, сухая зямля і стэп. |
«І паўстану Я супраць іх, — кажа Госпад Магуццяў, — і выгублю імя Бабілона і рэшту, а таксама род і нашчадкаў, — кажа Госпад, —
Вось, зямля халдэяў. Такога народа не было. Асірыя заснавала яго сярод дзікіх звяроў. Яны збудавалі вежы свае; падкапалі іх дамы, ператварылі яго ў руіны.
Вось што кажа Госпад супраць усіх маіх ліхіх суседзяў, якія чапляюцца да спадчыны, якую Ён прызначыў народу Свайму, Ізраэлю: «Вось жа, вырву Я іх з зямлі іх і дом Юды вырву з асяроддзя іх.
Самлела тая, што сямёра нарадзіла, аддала душу сваю. Зайшло яе сонца, хоць яшчэ дзень быў, ахапіў яе сорам і пачырванела. А рэшткі іх Я аддам пад меч на віду ворагаў іх», — кажа Госпад.
Гэта кажа Госпад адносна дому цара Юдэйскага: “Ты для Мяне — Галаад, вяршыня Лібана. Але, сапраўды, Я зраблю з цябе пустыню, гарады бязлюдныя.
А па сямідзесяці гадах Я пакараю цара Бабілона і гэты народ, — кажа Госпад, — за іх грахі, і зямлю халдэйскую, і зраблю яе вечнай пустыняй.
Таксама ўсім царам Поўначы, блізкім і далёкім, аднаму за другім; усім царствам зямлі, якія ёсць на паверхні яе, а цар Сэсаха будзе піць пасля іх».
Таму, вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і зраблю Я, што будзе чутны гармідар ваенны ў Рабе сыноў Амона, і будзе яна рассыпана ў руіны, і дочкі яе будуць спалены агнём. Тады Ізраэль зноў будзе мець уладальнікаў сваіх, — кажа Госпад.
Гарады яго сталіся страхоццем, зямлёй бязлюднаю і пустэчай, зямлёй, дзе ніхто не жыве, і не ходзіць па ёй сын чалавечы.
Таму, вось, надыходзяць дні, калі Я наведаю ідалаў Бабілона, і ўся зямля яго асароміцца, і ўсе забітыя ў ім будуць ляжаць пасярод яго.
і на сваім чале мела напісанае імя: «Таямніца: Вялікі Бабілон, маці распусты і агіды зямлі».