Але ён не так думае ды сэрца яго не так разумее; але ў сэрцы яго намер: вымардаванне і вынішчэнне многіх народаў.
ЕРАМІІ 49:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уцякайце, выходзьце хутчэй, сядзіце ў сховішчах, вы, жыхары Асора, — кажа Госпад, — бо супраць вас паўстаў Набукаданосар, цар Бабілона, і мае ён супраць вас намеры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Уцякайце, выходзьце хутчэй, хавайцеся ў ямы, жыхары Хацору, кажа ГОСПАД, бо супраць вас радзіць раду Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і задумаў супраць вас намер. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бяжэце, уцякайце хутчэй, схавайцеся ў прорве, жыхары Асора, кажа Гасподзь, бо Навухаданосар, цар Вавілонскі, зрабіў рашэньне, пра вас і склаў супроць вас намысел. |
Але ён не так думае ды сэрца яго не так разумее; але ў сэрцы яго намер: вымардаванне і вынішчэнне многіх народаў.
вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.
І вось цяпер даў Я ўсе гэтыя землі ў рукі Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача, аддаю яму нават палявых звяроў, каб яму служылі.